26 января 2016
Спаборнічалі маладзёжныя дружыны
На дзяжурствы і пат руляванні выходзяць не толькі супрацоўнікі праваахоўных органаў, але і маладыя дружыннікі — навучэнцы каледжа і працоўная моладзь ва ўзросце ад 16 да 31 года. Дзейнічаюць яны на добраахвотнай аснове, але толькі дзяжурствамі не абмяжоўваюцца. Напрыклад, у аўторак у іх прадстаўнікоў была магчымасць праявіць сябе ў своеасаблівым конкурсе прафесійна-дружыннага майстэрства, арганізатарамі якога сталі мясцовы райкам БРСМ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райаддзел унутраных спраў. Паспаборнічаць за званне лепшых прыйшлі 5 каманд: МПЦ “Равеснік”, прафтэхкаледж, працаўнікі завода аўтаагрэгатаў і жалезабетонных канструкцый і УКП ЖКГ.
Удзельнікам конкурсу, які праходзіў на базе каледжа, прапанавалі праверыць сябе на веданне беларускага заканадаўства. А таксама праявіць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і прадэманстраваць якасць фізічнай падрыхтоўкі.
Лепшым у веданні асноў права стаў Віталь Доўнар (каледж), самымі меткімі аказаліся Анжаліка Дубіна (АЗАА) і Юрый Лойка (ЗЖБК), а найбольш спартыўнымі — Аксана Сушчык (МПЦ "Равеснік") і Віталь Доўнар (каледж).
У агульным заліку першае месца заняла маладзёжная дружына прафесійна-тэхнічнага каледжа, другое — завод ЖБК, трэцяе — ААТ "АЗАА",