Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17 июля 2018

Сувязі ўмацоўваюцца 

На днях асіповіцкая зямля ў чарговы раз гасцінна прымала жыхароў Стакгольма Андрэя і Лану Дараган, якім землякі ўдзячны за музейную экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму роду, што ўнёс у развіццё нашага горада і раёна вялікі ўклад. I ў чарговы раз яны прыехалі не з пустымі рукамі: муж і жонка перадалі ў дар Свята-Панцеляймонаўскай царкве ў вёсцы Дараганава (настаяцель іераманах Максім (Юндзіл)) фамільныя іконы. “Няхай захоўваюцца на беларускай зямлі і прыносяць духоўнае задавальненне прыхаджанам храма”, — сказалі госці. Акрамя святых абразоў, яны прывезлі і 130 прадметаў сямейна-бытавога прызначэння — імі дастойна папоўняцца залы выстаўленых раней экспанатаў, што з’явіліся ў нас 3 гады таму дзякуючы намаганням мясцовай улады і кіраўніцтва гісторыка-краязнаўчага музея.


Радасць сустрэчы асіпаўчан з даўнімі знаёмымі раздзяліла і пасол Швецыі ў нашай краіне Крысціна Юханэсан, якая ўпершыню пабывала ў горадзе і высока ацаніла работу музея па захаванні гістарычнай спадчыны. Вялікае пачуццё павагі адчувалася і ў словах яшчэ аднаго госця — санкт-пецярбуржца Аляксандра Філіпава, члена Адміралцейскага каардынацыйнага савета грамадскіх ветэранскіх арганізацый ВМФ. Ён спецыяльна прыехаў у Асіповічы, каб пабачыцца са старымі знаёмымі Ланай і Андрэем, перадаць заслужаныя ўзнагароды і падарункі з нагоды мінулагодняга юбілею апошняга. Многія з роду Дараганаў у свой час служылі ў флоце Расійскай імперыі. Яшчэ адзін падарунак — вышыванку — ён прыняў з рук дырэктара музея Антаніны Сцяпанавай.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, падкрэсліўшы важнасць такіх сустрэч для ўмацавання сяброўскіх адносін паміж краінамі, якія прадстаўлялі госці нашага горада.