Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 октября 2012

Свята людзей творчай прафесіі

У пятніцу, 5 кастрычніка, раённы Цэнтр культуры прымаў тых, хто сее разумнае, добрае, вечнае ў дзіцячыя душы, вучыць чытаць, пісаць, лічыць і вядзе ў свет навуковых таямніц —  нашых паважаных педагогаў. А яны — і зусім юныя, і з серабрыстымі струменьчыкамі ў валасах, з юнацкім максімалізмам і з мудрым позіркам змораных вачэй — усе імкнуцца да таго, каб дзеці  раслі здаровымі, папаўнялі грамадства сапраўднымі людзьмі, працаздольнымі і актыўнымі.
З Днём настаўніка педагогаў павіншаваў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, пажадаў поспехаў у працы, новых творчых знаходак і, канечне ж, здароўя, неабходнага для іх рэалізацыі. Многія прадстаўнікі гэтай прафесіі былі ўзнагароджаны граматамі, кветкамі. Віталі ў гэты дзень маладых спецыялістаў, якія месяц-два таму распачалі працоўную дзейнасць, а таксама ветэранаў працы. Адзначаліся дасягненні педагогаў і іх вучняў, гучала многа цёплых слоў і пажаданняў. Выступленні юных артыстаў пацвердзілі, што нашы школьнікі паспяваюць не толькі спасцігаць азы навукі, але і развіваюць свае здольнасці ў розных відах дзейнасці.