Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25 января 2012

У бібліятэку — праз інтэрнэт

Супрацоўнікі Асіповіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы імкнуцца ісці ў нагу з часам, адказваць агульным тэндэнцыям развіцця галіны і нават папярэджваць ход падзей, каб уплываць на іх па меры сіл і магчымасцей. Як доказ — стварэнне ў снежні аднаго з важнейшых сучасных відаў інфармацыйных рэсурсаў — Web-сайта (www.lib-osipovichi.mogilev.by).

 Па словах дырэктара ЦБС Анжэлы Хурс, яго версія арыентавана на пастаянны і актыўны абмен актуальнай і прафесійнай інфармацый. Карыстальнік інтэрнэта можа даведацца аб гісторыі ўзнікнення бібліятэк Асіповіччыны, плануемых і прайшоўшых мерапрыемствах, платных паслугах і рэжыме работы. Знаёмства з сайтам дапаможа чытачу выбраць цікавую кнігу, пазнаёміцца з ажыццяўляемымі ў бібліятэках раёна праграмамі і праектамі, наведаць фотагалерэю. Дарэчы, асіповіцкія бібліятэкары — у пяцёрцы першых сярод 21 ЦБС Магілёўшчыны, хто прапанаваў чытачам магчымасць віртуальных зносін.