Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 октября 2013

У дзіцячым санаторыі “СВIСЛАЧ”

У дзіцячым санаторыі “СВIСЛАЧ” адначасова могуць праходзіць аздараўленне да 250 дзяцей з захворваннямі органаў стрававання, дыхання і сістэмы кровазвароту.

Медыцынская база здраўніцы прадстаўлена ўсімі неабходнымі для аказання эфектыўнага лячэння кабінетамі. У наяўнасці — струявы душ, душ-масаж падводны, стаматалогія, лячэбная фізкультура, лячэбныя ванны, інгаляцыі і многае іншае. Тут шырока прымяняецца лячэнне з выкарыстаннем гразяў возера Судобль Смалявіцкага раёна. Не так даўно санаторый пачаў прымаць дзяцей-інвалідаў у суправаджэнні дарослых. Кожную змену такіх пацыентаў заязджае 60 чалавек. Пастаянна аздараўляюцца і юныя жыхары з так званай “чарнобыльскай зоны”.

Летам колькасць насельнікаў “Свіслачы” павялічваецца, і класныя памяшканні базавай школы ператвараюцца ў спальныя. Сёлета такім чынам адпачыла 250 чалавек. Пуцёўкі на аздараўленне набываюцца праз Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Але санаторый і самастойна прадае іх. З пачатку года такой платнай паслугай скарысталася тры сотні чалавек.