Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 декабря 2012

У магічны дзень

12.12.12 — верачы ў магію лікаў, шмат хто перакананы, што гэты перыяд з’яўляецца шчаслівым для якіх-небудзь пачынанняў і абавязкова прынясе поспех народжаным у такі незвычайны час.
У нашым радзільным аддзяленні 12 снежня з’явіліся на свет адразу двое немаўлятак: дзяўчынка і хлопчык. Шчаслівыя маладыя матулі Алеся Каляда і Кацярына Карпянюк зусім не чакалі такога супадзення. Для іх гэта была першая цяжарнасць, і кожная рыхтавалася стаць матуляй у розныя дні месяца. Але лёс вырашыў іначай: маленькі асіпаўчанін Раман Карпянюк нарадзіўся каля 7 гадзін раніцы, а праз тры гадзіны — Паліна Каляда. Цяпер у аддзяленні жартуюць, што ім проста наканавана стаць жаніхом і нявестай. Ды і маладыя маці пасябравалі, часта размаўляюць, раяцца і дзеляцца ўражаннямі ад першых дзён мацярынства.
Здароўя і шчаслівага лёсу ім і іх першынцам!