Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 декабря 2015

У райвыканкаме

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, што прайшло 18 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам першага намесніка пракурора Магілёўскай вобласці Алега Пімашкова, разгледжана без малога паўсотні пытанняў, якія тычацца самых розных бакоў жыцця рэгіёна.
Пры  абмеркаванні прадстаўлення пракурора раёна Аляксандра Канецкага “Аб выпраўленні парушэнняў заканадаўства, накіраванага на сацыяльна-эканамічнае развіццё Лапіцкага сельсавета, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць” было адзначана, што на тэрыторыі сельсавета меры па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў прымаюцца недастатковыя, праблемы бытавога і медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ёсць, не  пазбавіліся  ад парушэнняў патрабаванняў тэхнікі бяспекі на прадпрыемствах, санітарных норм на гандлёвых аб’ектах, прыродаахоўнага заканадаўства на землях агульнага карыстання, патрабаванняў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, дарожнай інфраструктуры і г.д.
Адзначаныя недахопы тычацца і другіх сельсаветаў, таму прадстаўленне пракурора разглядалася шматбакова, комплексна. I канкрэтныя мерапрыемствы наконт паляпшэння работы ва ўзгаданым напрамку ў рэгіёне знайшлі адлюстраванне ў прынятым рашэнні.
Аб тым, як працуюць па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і падведамасныя яму ўстановы, праінфармавала  начальнік аддзела Наталля Шаўчэнка. Натуральна, работа ў гэтым накірунку праводзіцца. Напрыклад, за 2011-2015 гады на правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў з бюджэту накіравана 10 млрд рублёў,  за  лік  пазабюджэтных крыніц фінансавання — 955 мільёнаў; у межах рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграм — 12,7 мільярда; на прывядзенне аб’ектаў адукацыі ў пажаранебяспечны стан пайшло 2 мільярды; на ўмацаванне спартбазы ДЮСШ — 923 мільёны і г.д.
Але пры агульнай дынаміцы павелічэння расходаў на ўтрыманне расходы на ўмацаванне базы ўстаноў адукацыі скараціліся, таму хапае і праблемных момантаў, якія абавязкова трэба вырашаць. 
Наконт удасканальвання работы будаўнічых арганізацый раёна па выкананні ўказаў Прэзідэнта краіны і пастаноў Савета  Міністраў  выступіў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўны архітэктар раёна Iван Малаковіч. Будаўніцтва на Асіповіччыне, як вядома, вядуць 10 асноўных арганізацый розных форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, і аб’ём будаўніча-мантажных работ сёлета (140 млрд руб.) у 3,8 раза менш, чым летась. Прычына — не ўзводзяцца шматкватэрнае жыллё, аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры. За 2011-2015 гады за кошт усіх крыніц фінансавання ў нас уведзена ў эксплуатацыю 112,4 тыс. “квадратаў” жылля, пабудавана 1.541 кватэра; даведзенае сёлета заданне па ўводу жылля перавыканана — адпаведна 4,4 і 4,6 тыс. квадратных метраў. Што тычыцца аб’ёмаў фінансавання ўзгаданай інфраструктуры, то яны скараціліся па рэспубліканскаму і абласному бюджэтах з 24,7 млрд руб. у 2014 годзе да 2,5 мільярдаў у бягучым. Для выканання запланаваных работ на ўзвядзенне  8  аб’ектаў  з райбюджэту раёна выдзелена больш за 10,5 млрд рублёў.


"Асіповіцкі край"