Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26 апреля 2013

Ураджай 2013

Ужо больш за 40 % збожжа - пятая частка ад агульнага яравога кліну — пасеяна  ў  СВК “Калгас  “Лапічы”,  усяго на  карце палёў  сельгаспрадпрыемства  яравыя культуры  зоймуць амаль  680 гектараў.
Сяўба ажыццяўляецца на энерганасычаным “Беларусе3022” з пасяўным  агрэгатам АКПМ-6. На трактары робіць Сяргей ЛОСЬ (на здымку  справа).  Гэта яго  трэцяя  пасяўная. Хлопец сам на працягу зімы рыхтаваў тэхніку да  веснавых  работ,  ведае ўсе вузлы і “сакрэты” як магутнага “жалезнага каня”, так і прычапнога агрэгата. А дасведчанасць у сваёй справе  —  заўсёды  вялікі плюс.
Добры кампаньён трактарысту  —  Валерый  ВЫСОЦКI,  які спраўна падвозіць насенне для запраўкі пасяўнога  агрэгата,  а  калі ўзнікаюць непаладкі, дапамагае механізатару іх ліквідаваць.  Дарэчы,  ён у першую чаргу адказвае за аўтамабіль старшыні калгаса, але ў гарачую пару ніколі не адмаўляецца ад пераводу на іншыя ўчасткі: трэба  —  значыць  дапаможам. Зараз вадзіцель на падвозцы  зерня,  у  час уборкі  ўраджаю  будзе рабіць на сушылцы.
Пазітыўнаму настрою хлопцаў садзейнічае і дадатковая матэрыяльная заахвочанасць. Iнтэнсіўна і якасна папрацуеш  —  атрымаеш добры заробак. Ну і, зразумела,  падмацоўваюць  сілы  смачныя  гарачыя абеды, якія дастаўляюцца прама ў поле.

Валянціна КОРБАЛЬ
Фота Ніны ЦАРЫК