Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29 марта 2013

Вялікдзень-2013

Апошнія дні Вялікага Посту набліжаюць нас да самага важнага хрысціянскага свята — Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, Вялікадня. Неўзабаве трыумфальна прагучыць радаснае “Алелюя”, якое ўзгадае нам аб тым, што смерць пераможана і Валадарства Нябеснае адкрыта. Уваскрэслы Хрыстос — гэта пачатак і абяцанне ўваскрашэння ўсіх людзей. Таямніца Збаўлення, здзейсненая Езусам Хрыстом, ахоплівае ўвесь сусвет і датычыць кожнага чалавека. Патрэбны толькі наш адказ, давер’е сябе Таму, хто аддаў за нас сваё жыццё.
З нагоды гэтага свята жадаю ўсім жыхарам горада і раёна глыбокага перажывання таямніцы нашага адкуплення, радасці сустрэчы з Уваскрэслым Панам і надзеі на вечную радасць у Божым Валадарстве!
Жадаю благаслаўлёных і радасных свят!


Запрашаем на Святую Імшу:
29.03 — Вялікая Пятніца — а 18.00
30.03 — Вялікая Субота — а 20.00
31.03 — ВЯЛІКДЗЕНЬ

Айцец Натанаэль,
настаяцель парафіі Божай Міласэрнасці