Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13 марта 2015

ВСУ  “Асіповіцкая  раённая ветэрынарная станцыя” па выніках 2014 года прызнана лепшай у  Магілёўскай вобласці.

Прыемную навіну прынёс сакавік працаўнікам  ВСУ  “Асіповіцкая  раённая ветэрынарная станцыя”: па выніках 2014 года ўстанова прызнана лепшай у вобласці. I гэта ўжо не першая перамога — райветстанцыя апошнія гады стабільна ўваходзіць у тройку лідараў на Магілёўшчыне.
Што спрыяе нязменнаму поспеху? Па  словах  галоўнага  ветэрынарнага ўрача раёна Ганны Алёхна, у першую чаргу — з’яднанасць калектыву.  Усяго тут працуе больш за чатыры дзясяткі чалавек, з якіх 14 ветурачоў і 7 фельчараў. Адметна, што нямала сярод спецыялістаў маладых кадраў. А гэта значыць, што ў ВСУ на ўзбраенні сучасныя веды і новыя тэхналогіі.
Агульная сёлетняя задача па вобласці — работа над аднаўленнем і захаваннем статка. Раён мае заданне павялічыць колькасць прыплоду буйной рагатай жывёлы на 1.300 галоў. I ў райветстанцыі ведаюць шляхі, якія прывядуць да пастаўленай мэты: павышэнне эфектыўнасці штучнага асемянення  кароў,  зніжэнне  колькасці мёртванароджаных цялят, павелічэнне працэнта агульнай захаванасці пагалоўя. Заўсёды на парадку дня і выкананне  шматлікіх  прафілактычных мерапрыемстваў.