Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26 февраля 2013

Вырашаць пытанні — разам

На мінулым тыдні ў райвыканкаме пад началам старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка адбылася інструктыўная нарада ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, на якую былі запрошаны прадстаўнікі мясцовага самакіравання — дэпутаты, члены органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасты вёсак, адказныя за ідэалагічную работу ў арганізацыях.
Напачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з фільмам пра Асіповіцкі раён, а потым прыступілі да разгляду пытанняў, вынесеных на парадак дня.
Першае  пытанне тычылася ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі райаддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях у пытаннях забеспячэння бяспекі грамадзян, і аб
тым, якая работа праводзіцца ў гэтым накірунку, паведамілі намеснікі начальнікаў службаў Мікалай Гайваронскі і Уладзімір Язянкоў.
Мікалай Уладзіміравіч абазначыў кола праблем, што пастаянна знаходзяцца ў полі зроку супрацоўнікаў аддзела. Сярод іх — злачынствы, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення, крадзяжы. Грамадзяне часта давяраюць незнаёмым людзям і, як вынік, становяцца заложнікамі злачынцаў. Работа з неспрыяльнымі сем’ямі,  асобамі,  якія
ўхіляюцца ад выхавання дзяцей, хоць і праводзіцца, але патрабуе ад кожнага з нас не быць абыякавымі наглядальнікамі за іх лёсамі,  праяўляць  міласэрнасць, своечасова
паведамляць аб негатывах у міліцыю.
Уладзімір Уладзіміравіч яшчэ раз нагадаў прысутным аб вядзенні пастаяннай работы па захаванні мер пажарнай бяспекі як у жылым сектары, так і на рабочых месцах.
Аб пытаннях развіцця эфірнага лічбавага тэлебачання і арганізацыі эфірнага прыёму тэлепраграм лічбавага фармату ў раёне расказалі галоўны інжынер абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” Мікалай Асмалоўскі, начальнік мясцовага райвузла электрычнай сувязі Сяргей Дамброўскі і
выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Спутник-ТВ” Iгар Кулік.
Як вядома, Асіповічам выпала быць першапраходцамі ў краіне пры  пераходзе  на “лічбу”. Адбудзецца гэта 1 жніўня. Па словах Мікалая Асмалоўскага,  самае  галоўнае
— даць грамадзянам усю неабходную інфармацыю, якая тычыцца прагляду тэлеперадач у лічбавым фармаце. Усе павінны  ведаць,  дзе  і якую  прыстаўку купіць, па якой цане,
хто зможа яе падключыць, як ёю карыстацца, што дадаткова неабходна, каб атрымліваць якасную тэлепаслугу. Калі ўсё ж пытанні ўзнікнуць, то лепш за ўсё задаць іх спецыялістам,  патэлефанаваўшы па нумары 172.
Падводзячы вынікі нарады, Аляксандр Пузік выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі грамадскага самакіравання будуць і надалей надзейнай апорай  у  вырашэнні  злабадзённых пытанняў, якія тычацца жыцця і побыту жыхароў Асіповіччыны.