Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 декабря 2013

Вызначыць сваё месца

На нядаўнім пасяджэнні каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый раёна з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі быў разгледжаны шэраг пытанняў.

Распачалося з арганізацыйнага. Вячаслаў Iльінскі напісаў заяву наконт вызвалення яго ад абавязкаў старшыні з-за пагаршэння здароўя, просьба сталага паважанага чалавека была задаволена, і цяпер каардынацыйны савет даверана ўзначальваць Таццяне Казаковай, якая кіруе дзейнасцю райарганізацыі ГА “Беларускае таварыства Чырвонага крыжа”.

Потым удзельнікі пасяджэння дэталёва прааналізавалі работу грамадскіх арганізацый БРСМ і БРПА — сённяшніх камсамольцаў і піянераў Асіповіччыны — у плане ўвекавечвання памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў, а прадстаўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Фёдар Балашэнка засяродзіў увагу ўсіх на важнасці папярэджання пажарнай бяспекі, гібелі людзей на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях.

Найбольшы ж акцэнт быў зроблены на пытанні “Роль грамадскіх аб’яднанняў у арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 года”, пра што падрабязна расказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ганна Землянухіна. Яна адказала і на шэраг пытанняў, якія цікавілі членаў каардынацыйнага савета.