Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
6 сентября 2012

З перамогай!

Чарговы поспех чакаў нашага юнага шахматыста на Міжнародным юнацкім турніры “Кобрын-2012”, які праходзіў з 25 па 29 жніўня. 6-класнік СШ № 4, выхаванец ДЮСШ Ілья Сідоранка заняў другое месца, што з’яўляецца пакуль лепшым вынікам у яго шахматнай біяграфіі: да гэтага на спаборніцтвах такога ўзроўню былі пераважна 4-5 месцы.
— Ілья гуляў прадумана, адказна, змагаўся за кожны тэмп і вельмі хацеў стаць чэмпіёнам, — даў кароткую характарыстыку згуляных партый трэнер падлетка Уладзімір Веташаў.
Ён лічыць, што ў вучня вялікі патэнцыял і наперадзе яшчэ шмат поспехаў. Бліжэйшая “чорна-белая баталія” — першынство вобласці “Белая ладдзя” — адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы. Чакаем новых перамог!