Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 августа 2017

Засекі запаўняюцца

 Па-асабліваму дзелавая атмасфера зараз усталявалася на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”: прыйшоў час жніва. Прадпрыемства кругласутачна прымае дары ніў, прычым далёка не толькі роднай  Асіповіччыны, але і добрай часткі Прыдняпроўскага краю. Сёлета дзяржзаказ складае 30920 тон збожжа, у тым ліку 2750 тон павінны здаць сельгаспрадпрыемствы нашага раёна.

З кожным днём паток машын становіцца ўсё больш шчыльным. За суткі дзяржаўныя засекі папаўняюцца ў сярэднім на тысячу тон. Прыёмка ідзе зла-джана, тэхнічная база вы-творчага ўчастка была добра падрыхтавана да перыяду інтэнсіўных работ. 

З мясцовых палеткаў першай прывезла новы хлеб аўтамашына ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. На ўрачыстай сустрэчы каравай ад перапрацоўшчыкаў атрымалі вадзіцель Барыс Крылоў і галоўны аграном Уладзімір Калачоў (на здымку).

 Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"