Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 июля 2015

Зажынкі. Пачалася ўборка ўраджаю

Надыйшоў час убіраць вырашчанае і напаўняць засекі зернем новага ўраджаю. Пачатак уборкі — своеасаблівае свята, якое ў народзе называлася “зажынкі”. Раней яны адбываліся ў дзень Пракопія Жніўніка, 21 ліпеня. Лічылася, што дзякуючы праводзімаму абраду  ніва  становіцца ўрадлівай, а каласкі паспяваюць  і  робяцца больш важкімі. Вось і ў нашым раёне такое мерапрыемства прымеркавалі да гэтага дня.
 “Зажынкі” прайшлі на полі філіяла  "Белшына-агра" ААТ “Белшына”. Гэта адна з гаспадарак раёна, якая паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі, на палях якой, нягледзячы на не надта спрыяльныя ўмовы, даспявае нядрэнны ўраджай збажыны. У вызначаны час выстраілі ў адзін рад сваю тэхніку камбайнеры, побач чакалі збожжа аўтамашыны.
Жніўнымі  песнямі віталі ўсіх самадзейныя артысты з вязаўніцкай і каўгарскай устаноў культуры.  Апошнія паказалі стылізаванае свята “Зажынкі”, у ходзе якога сярпамі зразалі першыя каласкі. Упрыгожаныя каляровымі стужкамі снапы былі ўручаны старшыні райвыканкама Пятру Шукаловічу, генеральнаму дырэктару ААТ “Белшына” Аляксею Якаўлеву і дырэктару філіяла “Белшынаагра” Аляксандру Баброву.
Усе яны павіншавалі хлебаробаў з пачаткам важнай сельскагаспадарчай кампаніі і пажадалі працоўнага натхнення, добрага надвор’я і высокіх намалотаў.
Свежы каравай прымаў адзін з лепшых камбайнераў Валерый Ганчаронак.
Настаяцель Свята-Мікалаеўскага  храма вёскі Свіслач Андрэй Клепча прачытаў малітву, асвяціў вадою камбайнераў і пажадаў божага благаславення і плёну ў рабоце.
9 экіпажам хлебаробаў, якія будуць шчыраваць на палетках, ад прафкама прадпрыемства былі ўручаны падарункі і букеты з палявых кветак і жытнёвых каласкоў.