Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
2 октября 2014

Выстава работ беларускіх мастакоў-авангардыстаў адкрываецца сёння ў Магілёве

02 октября, 2014 г. Выстава «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта» распачне работу сёння а 17 гадзіне ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва па вул. Болдзіна і будзе працаваць на працягу месяца, паведаміў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

«Выстава "Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта» распрацаваная як рэтраспектыва беларускага авангарду. Прадстаўлены авангардысцкія работы пачынаючы 1980-ых гг. і таксама творчасць сучаснай моладзі – сучасных мастакоў-авангардыстаў, у тым ліку і нашых магілёўскіх майстроў. Работы самай рознай тэхнікі: ёсць жывапіс, графіка, скульптура. Ёсць і іншыя формы – эксперыментальныя: гэта ж авангард!», – расказаў Аляксей Бацюкоў.

Экспазіцыя распрацавана Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтрам сучаснага мастацтва. Яна аб'яднала ў адзінай прасторы творчую садружнасць беларускіх мастакоў-авангардыстаў розных пакаленняў і эпох: ад 1980-ых да сённяшняга дня.

ТРК "Могилев"