17 ноября 2009
19 лістапада — “Дзень цвярозасці”
З мэтай прыняцця вычарпальных мер, накіраваных на прафілактыку асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін на тэрыторыі краіны, у тым ліку на Магілёўшчыне і ў нашым горадзе і раёне, у перыяд з 5 па 22 лістапада праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.
У працоўных калектывах Асіповіччыны, навучальных установах, па месцы жыхарства з людзьмі сустрэнуцца інфармацыйна-прапагандысцкія групы, выступяць урачы-нарколагі і супрацоўнікі ўнутраных спраў, пройдуць акцыі “Моладзь за здаровы спосаб жыцця” і “Дзень цвярозасці” і г.д.