4 июня 2010
“Чысты аўтамабіль”
Прафілактычная акцыя з такой назвай будзе праводзіцца на тэрыторыі вобласці ў перыяд з 7 па 11 чэрвеня.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на працягу наступнага тыдня сканцэнтруюць увагу на выкананні вадзіцелямі правілаў дарожанага руху, якія тычацца ўтрымання транспартных сродкаў у ахайным стане. У першую чаргу будзе кантралявацца чысціня шкла, знешніх асвятляльных прыбораў і рэгістрацыйных знакаў.