3 апреля 2009
Галасы — НАШЫМ!
5 красавіка ў 18.25 на АНТ — тэлевізійны праект “Песні маёй краіны” з удзелам самадзейных артыстаў Магілёўскай вобласці, у ліку якіх і прадстаўнікі Асіповіччыны — народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага СДК.
Падчас тэлеэфіру будзе ісці інтэрактыўнае галасаванне: кожны жадаючы зможа патэлефанаваць у студыю, каб аддаць свой голас за лепшае выступленне. Падтрымаем землякоў-артыстаў сваімі актыўнымі тэлефанаваннямі!