Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Актуальная информация
21 августа 2007

Стань удзельнікам акцыі

21 жніўня, Асіповічы /Уласн.інф./. У першую нядзелю верасня — Дзень беларускай пісьменнасці.

З нагоды гэтай падзеі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі распачаў  дабрачынную акцыю па збіранні кніг для вясковых бібліятэк. Задачы пастаўлены высакародныя: правядзенне асветніцкай работы сярод юнакоў і дзяўчат, уцягванне дзяцей і падлеткаў у культурна-масавую дзейнасць, стварэнне ўмоў для выхавання  дзяцей і моладзі на аснове традыцый і культуры беларускага народа.

Як паведаміла нашаму карэспандэнту першы сакратар РА ГА “БРСМ” Ларыса Волкава, акцыя праводзіцца з 13 жніўня па 3 верасня. Менавіта ў гэты час кожны з нас можа прынесці ў Асіповіцкую райарганізацыю ГА “БРСМ” (будынак райвыканкама, корпус 2, пакой 309, тэлефон для сувязі — 22-5-16) самыя розныя кнігі, часопісы, метадычныя дапаможнікі, абучаючыя матэрыялы і г.д., пасля чаго сабранае дабро будзе ўрачыста перададзена для штодзённага карыстання нашым бібліятэчным установам на вёсцы.

Станьце ўдзельнікамі акцыі, землякі!