18 апреля 2011
Тыдзень лесу-2011
У перыяд з 16 па 23 красавіка Міністэрства лясной гаспадаркі краіны праводзіць рэспубліканскую акцыю “Тыдзень лесу-2011”.
Прыняць удзел у ачыстцы зямель ляснога фонду ад смецця і павалу, пасадцы дрэў можа кожны жадаючы, прычым, атрымоўваючы за дапамогу лясной гаспадарцы пэўны заробак. Усе неабходныя звесткі для ўдзелу ў “Тыдні лесу” можна атрымаць у лясніцтвах ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”.
Таксама жыхары горада запрашаюцца 16 красавіка да ўдзелу ў валанцёрскай акцыі па ачыстцы ад бытавых адыходаў берагоў Асіповіцкага вадасховішча. Адпраўленне ўдзельнікаў з плошчы імя Леніна ў 8.30.