Віншуем!
За шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічай галіне, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце і ў сувязі з прафесійным святам — Днём будаўніка Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
ВАРАБЕЙ Ніна Міхайлаўна — эканаміст 1 катэгорыі таварыства з абмежаванай адказнасцю "Асіповічыгазбуд" адкрытага акцыянернага таварыства "Белгазбуд";
IВАНОЎ Iлья Iванавіч — сталяр рамонтна-будаўнічага ўчастка Асіповіцкага унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
КУЗЬМIЧ Валянцін Iванавіч — дырэктар Асіповіцкага унітарнага камунальнага даччынага вытворчага прадпрыемства "Рамбуд";
МЫСЮЦIН Мікалай Васільевіч — старшыня вы-творча-будаўнічага кааператыва "Маяк";
НОВIК Аляксей Аляксеевіч — трактарыст філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Будтрэст № 13" будаўнічага ўпраўлення № 89;
РУСАКОВIЧ Сяргей Цімафеевіч — цясляр 4 разраду прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства "Жордачкін";
СЛАБОДЧЫКАЎ Iван Фёдаравіч — мантажнік вонкавых трубаправодаў 5 разраду ўчастка "Сантэхмантаж" Асіповіцкага даччынага унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства "Водаканал";
СТАРКОЎ Мікалай Яўгенавіч — машыніст экскаватара Асіповіцкага прарабскага ўчастка будаўніча-мантажнага цягніка № 761 Беларускай чыгункі.