Віншуем!
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана МАРОЗ Соф’я Віктараўна, дырэктар Пратасевіцкага сельскага Дома культуры — за актыўную работу па развіцці самадзейнай творчасці ў раёне, значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і ў сувязі з 20-годдзем з дня ўтварэння народнага ансамбля беларускай песні і музыкі "Сузор’е" Пратасевіцкага сельскага Дома культуры.
За добрасумленную працу ў дарожнай галіне, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце і ў сувязі з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
ХАЛЕЦКI Аляксандр Станіслававіч — машыніст камбінаваных машын для рамонту і ўтрымання дарог дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 73 рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Магілёўаўтадар";
ХАЦЯНОВIЧ Галіна Мікалаеўна — галоўны бухгалтар філіяла камунальнага унітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог "Магілёўаблдарбуд" — "ДРБУ № 199".