9 октября 2009
Віншуем!
За шматгадовую творчую работу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё галіны культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
ДАВIДОВIЧ Вольга Iванаўна — кіраўнік узорнага ансамбля старадаўняга фальклору і музыкі "Васілінкі" Татаркаўскай дзіцячай школы мастацтваў;
ЧЫЖЫК Валянціна Пятроўна — кіраўнік народнага аматарскага фотаклуба "Раніца" раённага Цэнтра культуры.