20 ноября 2009
Віншуем!
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, асабісты ўклад у забеспячэнне даходнай часткі бюджэту раёна ЛЁВАЧКIНА Зінаіда Анісімаўна, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкім раёне;
за добрасумленнае служэнне Айчыне, узорнае выкананне воінскага абавязку, высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы і ў сувязі з Днём ракетных войск і артылерыі:
СМАТРОЎ Iгар Віктаравіч, намеснік камандзіра вайсковай часці 12147 гвардыі палкоўнік;
ПЕСТАЎ Дзмітрый Анатольевіч, начальнік штаба — першы намеснік камандзіра вайсковай часці 61732, палкоўнік.