Віншуем!
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё аўтамабільнага машынабудавання — ШУРАНКОЎ Яўген Васільевіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў";
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне машынабудавання, асабісты ўклад у забеспячэнне рацыянальнай арганізацыі ўліку гаспадарча-фінансавай дзейнасці — ЛАМЕЙКА Раіса Сцяпанаўна, галоўны бухгалтар адкрытага акцыянернага таварыства "Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў";
за шматгадовую добрасумленную працу, забеспячэнне рацыянальнай арганізацыі дзейнасці цэнтралізаванай бухгалтэрыі пры райвыканкаме — ПАТАПЕЙКА Людміла Мікалаеўна, галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі пры райвыканкаме.