18 июня 2010
Віншуем!
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
ПЯТРОЎСКI Васіль Сямёнавіч, першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта — за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;
ФЯДОТАЎ Мікалай Iванавіч, урач-хірург (загадчык) хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца" — за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё медыцынскага абслугоўвання насельніцтва раёна і ў сувязі з Днём медыцынскага работніка.