Знаёмцеся: новы начальнік РАУС - Андрэй Уладзіміравіч Гаварака
Нарадзіўся ў Бабруйскім раёне 23 жніўня 1976 года. У Магілёўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце вучыўся адразу на двух факультэтах, атрымаў дыпломы па спецыяльнасцях “інжынер-механік” і “юрыст”.
Да прызыву на тэрміновую ваенную службу працаваў на Магілёўскім аўтазаводзе, пасля звальнення ў запас перайшоў працаваць у органы правааховы, паралельна паступіўшы ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Займаў кіруючыя пасады ў аддзеле крымінальнага вышуку Магілёўскага РАУС, Упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Магілёўскага УУС.
З 2008 года — першы намеснік начальніка Асіповіцкага райаддзела ўнутраных спраў. Сённяшнюю пасаду заняў 28 верасня 2011 года.
Жанаты, мае сына. У вольны час любіць займацца спортам.
Сваю задачу на першы перыяд работы на новай пасадзе Андрэй Гаварака вызначае так: “Галоўнае — нічога не зламаць з ужо існуючага, і адначасова няспынна павышаць узровень прафесіяналізму су-працоўнікаў мясцовай міліцыі”.