На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Чырвоны дзень календара

10 ноября 2017

Напярэдадні 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбыўся святочны канцэрт.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў, сакратар райарганізацыі Кампартыі Беларусі Аляксандр Пузік, які ўзгадаў падзеі, што адбываліся 7 лістапада 1917 года, а таксама асноўныя вехі гісторыі станаўлення і развіцця савецкай дзяржавы, якія непарыўна звязаны і з самаадданай стваральнай працай асіпаўчан. Шмат цёплых слоў лідар асіповіцкіх камуністаў выказаў у адрас сваіх паплечнікаў, многіх узнагародзіў Ганаровымі граматамі абкама КПБ за актыўную жыццёвую пазіцыю і вернасць партыйным ідэалам. Дарэчы, і сам ён на днях атрымаў узнагароду — памятны медаль “100 гадоў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”, які ўручыў старшыня савета Кампартыі краіны Аляксей Камай на абласным урачыстым сходзе.

Павіншаваць землякоў са знамянальнай датай прыйшлі прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку старшыні раённых савета ветэранаў, аб’яднання прафсаюзаў, арганізацыі “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Міхаіл Слесарэнка, Алена Паргачова, Юрый Корбан і першы сакратар аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Алена Надзеявец. Кожны з іх палічыў за гонар ушанаваць дастойных прадстаўнікоў узначальваемых імі арганізацый граматамі.

Сапраўдны экскурс у савецкае мінулае падарылі прысутным вядомыя самадзейныя артысты Асіповіччыны, якія ў чарговы раз парадавалі талентам і крэатыўнасцю. Песні юнацтва нашых бацькоў прыйшліся даспадобы, усе дружна падхоплівалі словы вядомых кампазіцый. Пакідалі святочную залу ў прыўзнятым настроі.

Праграма святкавання 100-годдзя Вялікага Кастрычніка завяршылася ўрачыстым мітынгам. Прыхільнікі Кампартыі Беларусі, прадстаўнікі мясцовай улады, раённых суполак ГА “Белая Русь”, БРСМ, “Беларускі фонд міру”, прафсаюзных арганізацый, ветэраны вайны і працы, школьнікі сабраліся разам 7 лістапада, каб правесці традыцыйную цырымонію ўскладання вянкоў да помніка Леніну.

З прамовамі да землякоў звярнуліся Аляксандр Пузік, Міхаіл Слесарэнка і Юрый Корбан. Прамоўцы былі аднадушныя: Кастрычніцкая рэвалюцыя задала новы кірунак развіцця ўсяму чалавецтву і дала магчымасць многім народам, у тым ліку беларускаму, зрабіць моцны рывок у развіцці.

Падкрэсліваючы асабісты ўклад асіповіцкіх камуністаў у захаванне ідэалаў рэвалюцыі, Аляксандр Пузік уручыў памятныя медалі Зінаідзе Пацкевіч, Яўгенію Урублеўскаму і Юрыю Корбану. У гэты ж дзень Граматамі ЦК КПБ былі адзначаны Еўдакія Валітава, Павел Качановіч і Уладзімір Касічкін.

Таксама папоўніліся і рады партыйцаў. Узнавіла сваё членства ў КПБ Марыя Фёдарава.

Асіповіцкі край.