На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Амаль паўсотні пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама

27 декабря 2018

Амаль паўсотні пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 21 снежня пад началам старшыні Паўла Налівайкі. I адно з іх — “Аб удасканальванні сістэмы дашкольнай адукацыі раёна, забеспячэнні яе варыятыўнасці і даступнасці”.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Шаўчэнка прывяла нямала фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай дзейнасці ва ўзгаданым напрамку. У нас        28 устаноў, якія рэалізуюць агульнаадукацыйную праграму дашкольнай адукацыі. Выхаванцаў 2165, і забяспечанасць дзяцей месцамі за 3 гады павялічылася на 6% — 97,4% пры нарматыве сацстандартаў 85%. Усе  5-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі ахоплены падрыхтоўкай да навучання ў школе.

Забяспечана магчымасць атрымання да-школьнай адукацыі на беларускай мове: функцыянуе 13 беларускамоўных груп у 9 установах, дзе займаецца 16,9% усіх выхаванцаў.

На фінансаванне ўстаноў сёлета выдзелена            6,3 млн рублёў бюджэтных сродкаў. Тэмп росту даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення пазабюджэтнай дзейнасці, склаў 119,27%.

Функцыянаванне сістэмы дашкольнай адукацыі забяспечваюць 602 працаўнікі, з іх 281 — педработнікі. Першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі маюць 61,9% — на 6,2 і 9,2% вышэй абласнога і рэспубліканскага паказчыка.

Удасканальваецца арганізацыя харчавання дзяцей, паляпшаецца забеспячэнне халадзільным і тэхналагічным абсталяваннем харчблокаў, павышаюць кваліфікацыю працуючыя там спецыя-лісты і г.д.

Але разам з плюсамі ёсць і праблемныя моманты. Напрыклад, існуе дэфіцыт месцаў у яслях-са-дзе № 12 у гарадскім мікрараёне “Чарняхоўскага”; дзеля павышэння даступнасці спецыяльнай адукацыі трэба адкрыць пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў Дараганаўскім і Ліпенскім комплексах і г.д.

Пры абмеркаванні пытання вызначэнню шляхоў вырашэння вузкіх месцаў члены выканкама і надалі асаблівую ўвагу.