Главная
Новости
Новости района
Новости района
27 февраля 2012
Пачатак года быў адзначаны цэлым шэрагам браканьерскіх забойстваў зуброў. Пяць жывёл, якія ў Беларусі знаходзяцца, бадай, пад самай пільнай аховай, невядомыя асобы, сярод якіх, верагодна, былі і замежныя паляўнічыя, амаль адначасова знішчылі ў Хойнікскім і Валожынскім раёне. Рэзанансная падзея стала нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы і ажыццяўлення маштабных мер па інвентарызацыі зубрынага статка, праверцы дзейснасці мер нагляду за асобнымі папуляцыямі. Днямі ўзгаданая інвентарызацыя прайшла і ў нашым раёне, і сёння “Вытокі” прапануюць чытачам азанаёміцца з некаторымі лічбамі і фактамі, якія тычацца асіповіцкіх зуброў. ...