На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

27 февраля 2012
Зло існавала столькі, колькі існуе чалавецтва. На жаль, жыў курылка і сёння, а таму нармальныя людзі і шукаюць варыянты, каб пазбавіць грамадства ад правапарушэнняў ды злачынстваў. Аб гэтым і ішла днямі зацікаўленая размова на пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаліся пытанні “Аб рабоце аддзела ўнутраных спраў па падборы, расстаноўцы кадраў, павышэнні іх прафесійнага майстэрства і адказнасці за даручаны ўчастак працы” і “Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна за 2011 год”. Сёння ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах сістэмы МУС РБ вучыцца 14, прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі 25 супрацоўнікаў. Пастаянная ўвага надаецца перспектыўным кадрам, рэзерву. Удасканальваецца сістэма заахвочвання супрацоўнікаў. Штогод праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства сярод участковых інспектараў міліцыі, дзейнічае сістэма настаўніцтва. У 2010-2011 гадах для супрацоўнікаў аддзела выдзелены 3 дамы ў сельскай мясцовасці, 5 чалавек атрымалі месцы ў інтэрнатах і г.д. ...
20 февраля 2012
Згасла святло, і на экран праецыруецца відэаролік, дзе родны вакзал сустракае гасцей, гандлёвы цэнтр “Сіці-Мол” прапаноўвае пакупнікам розныя прысмакі, на “белшынаўскай” ферме ў прамым сэнсе шчаслівая карова цярэбіцца аб часала, а ў медкабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі райпаліклінікі на маніторы відаць абрысы маленькага чалавечка — хутка на свет з’явіцца новае жыццё... Усё гэта — наша, асіповіцкае!  Так 11 лютага ў РЦК распачаўся злёт пераможцаў раённага спаборніцтва. У канцэртнай зале сабраліся тыя, хто, дзякуючы плённай працы, заслужыў права называцца лепшым. Да прысутных са шчырымі словамі падзякі звярнуўся старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Акрамя расповеду аб мінулагодніх дасягненнях, Пётр Яфімавіч агучыў і планы на бліжэйшы час. Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе — павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне на гэтай падставе якасці і ўзроўню жыцця землякоў. ...