На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

25 января 2012
Тое, што Асіповіччыну перыядычна наведваюць чыноўнікі самага высокага рангу, — факт бясспрэчны, і прыклад таго, як трэба рацыянальна працаваць у рэгіёне, ужо шмат гадоў паказвае Вадзім Папоў . Наш раён для гэтага чалавека ўжо даўно не пусты гук: і ў савецкія часіны шмат чаго зрабіў для яго развіцця, узначальваючы гаркам партыі, і потым яшчэ не адно скліканне прадстаўляў выбар-шчыкаў нашай акругі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёння ён узначальвае Пастаянную камісію Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах і, прыняўшы 18 студзеня актыўны ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, у чарговы раз не абмежаваўся ўзгаданым “мерапрыемствам”. Пастаянна знаходзячыся ў напружаным рабочым рытме, Вадзім Аляксандравіч ужо прывык дакладна планаваць свой час, каб не транжырыць яго попусту, а расходаваць іменна з карысцю для ўсіх. Сам, напрыклад, пры сустрэчах з людзьмі стараецца як мага больш “падсілкавацца” інфармацыяй па цікавячых пытаннях і вызначыцца з пэўнымі момантамі, якія можа дапамагчы станоўча вырашыць у сталіцы; суразмоўцам — падказвае лепшае рашэнне той ці іншай праблемы, дае “наводку”, адрасы перадавога вопыту і г.д. ...