На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2012

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, і не сакрэт, што большасць землякоў у штодзённых зносінах аддае перавагу рускай. Райвыканкамам распрацаваны Комплекс першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2012 гады, і гэта ўжо сведчыць аб тым, якую ўвагу надае мясцовая ўлада ўзгаданаму накірунку дзейнасці. I летась зроблена сапраўды нямала.
Напрыклад, 21 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ўзгаданай даце, 24 мая — Дню славянскага пісьменства і культуры, 4 верасня — Дню беларускага пісьменства. Аддзелы адукацыі і культуры разам з адпаведнымі ўстановамі не забывалі пра дні нараджэння выдатных літаратараў і дзеячаў культуры. У гандлі на матчынай мове рэкламуюцца беларускія тавары і паслугі, праводзяцца кірмашы “Купляйце беларускае” з арганізацыяй культурна-масавых праграм. Парфумерна-касметычная фабрыка "Сонца" мае афіцыйную назву толькі на беларускай мове, пральны парашок "Мара" рэкламуецца іменна па-беларуску. Прытрымліваецца падобнага і ТАА "Белга-Прам", выпускаючы шакалад "Родны кут". На чыгуначным вакзале станцыі Асiповiчы інфармацыя аб часе прыбыцця i адпраўлення цягнікоў перадаецца на дзвюх мовах і г.д.
Садкі ды школы — гэта адукацыя, і зразумела, як моцна ўплывае на нашу будучыню гэта сфера. Невыпадкова, што ва ўсіх установах аформлены куткі па вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі ў школах з рускай мовай навучання. У 10 установах агульнай сярэдняй адукацыі (55%) і 9 дашкольнай (32%) выкладанне вядзецца на беларускай мове. Варта ўзгадаць і адзіную ў вобласці Асіповіцкую беларускамоўную гімназію, дзе сама атмасфера беларускамоўнага асяроддзя садзейнічае развіццю ў вучняў цікавасці да роднай мовы. Паўсюдна арганізавана вывучэнне новых правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на факультатыўных занятках, праводзяцца інфармацыйна-выхаваўчыя гадзіны на мове Скарыны, віктарыны і конкурсы, народныя святы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, тыдні беларускай мовы і літаратуры і г.д.
Не менш важнай работай у плане прапаганды і распаўсюджвання матчынай мовы, папулярызацыі вытокаў народнай творчасці, фальклорных і этна-графічных ведаў, гісторыка-культурнай спадчыны займаюцца нашы культработнікі, краязнаўцы, ту-рысты. Прычым, у самых розных напрамках: складанне планаў-справаздач і выданне буклетаў і інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па-беларуску, прапаганда айчыннай літаратуры, арганізацыя розных тэматычных гутарак, гасцёўняў, кампазіцый і вечарын, фальклорных свят, канцэртаў народных ансамбляў, абрадаў і інш.
Пастаянна даносіць родную мову да сваіх чытачоў газета “Асіповіцкі край”, дзе больш за 80% матэрыялаў друкуецца менавіта па-беларуску. Штомесяц выходзяць такія тэматычныя старонкі, як “Скарбніца”, асвятляючая наш народны побыт, звычаі і традыцыі, “Вытокі” і іншыя. Хапае публікацый, якія дазваляюць пашырыць веды па гісторыі роднага краю, прыжылася рубрыка “Беларускае — самае маё”. Выпуск перадач раённага радыёвяшчання на беларускай мове займае 40% эфірнага часу, па аўторках і чацвяргах ранішнія рускамоўныя выпускі днём дубліруюцца па-беларуску і г.д.
Словам, матчына мо-ва на Асіповіччыне не забытая, і работа па пашырэнні яе ўжывання ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства будзе працягвацца і далей.

МОВА прадзедаў
Песціць вуха мілагучная
Мова прадзедаў, дзядоў.
Мо, для іншых і нязручная —
Мова нашых каранёў.
Ганарымся, не цураемся —
Наша спадчына яна,
З першым промнем завіхаемся
Разам з ёю дацямна.
Спее ў полі жытнім коласам,
У небе жаўранкам звініць
Мова Танка, Віткі, Коласа
I заўсёды будзе жыць!
Трапяткая, нібы зорачка
Альбо сонейка прамень,
Мова Маўра, Багдановіча —
Кожны крок наш, кожны дзень!
Лёля БАГДАНОВIЧ.