На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

29 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю

27 июля 2012

29 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю
Умацоўваюць ЭКАНОМІКУ
Аб тым, як развіваецца гандлёвая сетка раёна, расказвае загадчык сектара гандлю і паслуг райвыканкама Iнеса ЛЕЙКО:
— Кожны з нас штодня карыстаецца паслуга-мі магазінаў, прапаноўваючых прадукты і нехарчовыя тавары, асартыментны пералік якіх апошнім часам значна павялічыўся. Узрастае і колькасць аб’ектаў рознічнага гандлю. Так, па стане на пачатак ліпеня іх налічваецца 270, у тым ліку 254 магазіны, аптэкі, гандлёвыя цэнтры з агульнай плошчай 20,3 тысячы квадратных метраў. Працуе 82 аб’екты грамадскага харчавання на 4,5 тысячы пасадачных месцаў. Прырост гандлёвых плошчаў — 1.227 квадратных метраў пры заданні 2.350.
Каб насельніцтву было зручна ажыццяўляць пакупкі, 73 магазіны працуюць па метаду самаабслугоўвання. У 148 гандлёвых аб’ектах устаноўлена 187 адзінак тэрмінальнага абсталявання для разліку пакупнікоў пры дапамозе пластыкавых картак. У 8 ёсць спецыяльныя камп’ютарныя сістэмы.
За студзень-чэрвень аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 329,1 млрд. рублёў або 111,7% да адпаведнага леташняга перыяду ў супастаўных цэнах пры прагнозе на год 107 працэнтаў.
На душу насельніцтва раёна тавараў прададзена на 6,5 млн. рублёў, што вышэй сярэднеабласнога паказчыка, без уліку такіх гарадоў, як Магілёў і Бабруйск.
За гэты ж перыяд   удзельная вага аб’ёму разлікаў за тавары пластыкавымі карткамі праз тэрміналы ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту склала 12,4%, па вобласці — 11,3.
Адзін з асноўных накірункаў у развіцці гандлю — забяспечанасць насельніцтва раёна высакаякаснымі таварамі шырокага асартыменту, у асноўным — айчыннай вытворчасці. Аб’ём продажу іх за першае паўгоддзе склаў 82%, у тым ліку харчовых — 84,8, нехарчовых — 74,4%.
Цікавая форма работы з насельніцтвам — правядзенне кірмашоў і выставак-продажаў тавараў і прадукцыі грамадскага харчавання. Iх сёлета ўжо прайшло адпаведна 8 і 27.
Развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацыямі гандлю надаецца таксама значная ўвага. Так, сёлета на гэтыя мэты накіравана мільярд рублёў. Адкрытым акцыянерным таварыствам “Гандаль” праводзіцца рамонт фасада будынка магазіна № 25, райста рэканструюе краму ў вёсцы Краснае.
Асаблівая ўвага надаецца гандлёваму абслугоўванню сяльчан. Частка з іх мае магчымасць купіць неабходнае некалькі разоў на тыдзень у аўтамагазінах, якія належаць райспажыўтаварыству і прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству “Кучура Е.К.”.
Работай у сферы гандлю заняты ў нас каля паўтары тысячы чалавек. Многія працуюць добрасумленна, маюць высокі ўзровень прафесіяналізму. Iх дастойная праца пастаянна стымулюецца кіраўніцтвам. Так, у сувязі з прафесіянальным святам і за добрыя вынікі работы Ганаровую грамату Міністэрства гандлю днямі атрымала загадчык магазіна № 5 філіяла ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” Святлана Скрыганава. Яе калега Таццяна Ліннік з магазіна № 7 гэтай жа арганізацыі разам з Ларысай Пілік, кіраўніком калектыву крамы    № 2 ААТ “Гандаль”, удастоены такой жа ўзнагароды ўпраўлення гандлю і сферы паслуг Магілёўскага аблвыканкама. Шэраг працаўнікоў атрымалі званне “Ветэран працы”.
Дзень работнікаў гандлю — гэта свята ўсіх, чыя дзейнасць так ці інакш звязана з купляй-продажам, з таваразнаўствам. Упэўнена, што сваёй добрасумленнай працай кожны гандлёвы работнік і далей будзе ўмацоўваць эканамічнае становішча раёна і дарыць людзям увагу і душэўнае цяпло.