На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

71 год пад мірным небам

13 мая 2016
Дзень Перамогі шануюць, да яго рыхтуюцца, адзначаюць, успамінаюць. У кожнай сям'і берагуць фотаздымкі, пісьмы-трохвугольнікі, іншыя дакументы. Не захаваліся — жывуць успаміны старэйшага пакалення, што ўжо сталі легендай. Памяць перадаецца моладзі...
Сімвалічна, што Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Сцяга краіны адзначаўся напярэдадні свята Вялікай Перамогі.
9 мая святочныя мерапрыемствы распачаліся на цэнтральнай плошчы горада лёгкаатлетычнай эстафетай памяці Героя Савецкага Саюза Барыса Дзмітрыева, а потым перамясціліся на Алею Герояў.














На ўрачыстым мітынгу выступілі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, Генадзь Вепраў, дзяцінства якога пачалося ў блакадным Ленінградзе, вучань СШ № 3 Павел Татур. Прысутнічала і дэлегацыя з горада-пабраціма Сынджэрэй на чале з Васілём Марандзюком. Малдоўскія госці свята захоўваюць памяць аб тым, як у гады вайны нашы народы поплеч змагаліся супраць фашызму, шануюць ветэранаў, а асіпаўчанам пажадалі еднасці, мэтанакіраванасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.















Далучыліся землякі і да акцыі "Бессмяротны полк", якая набыла ўжо сусветныя маштабы і мае вялікі выхаваўчы сэнс. Гімназісты прыйшлі з партрэтамі прадзядуль і прабабуль, пра якіх ведаюць і якімі ганарацца.
Безумоўна, самае ганаровае месца на ўрачыстасцях было адведзена ветэранам вайны, якія сядзелі ў першым радзе, згуртаваўшыся цеснай купкай.
Яны — прыклад стойкасці, мужнасці і гераізму, жыццё кожнага — гатовы сюжэт для твора.
Для тых жа, каго абмінула ваеннае ліхалецце, быў прадстаўлены яе фрагмент — ваенна-гістарычная рэканструкцыя бою, падрыхтаваная Андрэем Торбіным, Юрыем Сцяпанавым і выхаванцамі Цэнтра турызму і краязнаўства.
Хлапчукі заварожана сачылі за дзеяннямі салдат, відаць, уяўлялі сябе ў тых умовах і бачылі героямі — аб гэтым казалі засяроджанасць і бляск у вачах будучых абаронцаў Айчыны.
Канцэртная праграма, якую падрыхтаваў раённы Цэнтр культуры, складалася з нумароў, адрасна накіраваных кожнаму з ветэранаў. Дзеці і дарослыя артысты ад душы выконвалі песні і танцавалі, радуючы гасцей.













У той жа час удзельнікі свята мелі магчымасць наведаць "гаспадарчыя падворкі", аформленыя ўстановамі сістэмы культуры, набыць які-небудзь выраб мясцовых рамеснікаў, памерацца сіламі ў шахматным турніры. А, пакаштаваўшы кашы з паходнай кухні, адчуць сябе і байцом на прывале. Малыя наведвалі атракцыёны, каталіся на арэлях ці сапраўдным поні, а ўсюдыісныя хлапчукі, асядлаўшы пушкі, "імчаліся" ў бой. Словам, кожны знаходзіў сабе занятак па душы, настрой ва ўсіх быў прыўзняты.
Цэлы дзень быў напоўнены займальнымі мерапрыемствамі, якія змянялі адно другое. Калі скончыўся канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук адкрыла раённы фестываль "Веснавыя колеры". А вечарам распачалася танцавальна-забаўляльная праграма. 














Уражанні ва ўсіх асіпаўчан і гасцей раёна, якія наведалі святочныя мерапрыемствы, засталіся самыя прыемныя. А словы верша ўдзельніка вайны Міхаіла Паўлавіча Падвойскага, якія прагучалі са сцэны, — сапраўднае пажаданне ўсім нашчадкам:
Працуйце! Стварайце! Няхай вам пашчасціць!
Яшчэ я ўсім шчыра жадаю адно:
Каб страшныя войны прыйшлося вам бачыць
Толькі — і толькі — ў кіно!

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"