На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Абыякавасці быць не павінна

8 октября 2014

“Аб эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу Асіповіцкага раёна за 9 месяцаў 2014 года і выпрацоўцы шляхоў паляпшэння паказчыкаў работы сельскагаспадарчай галіны раёна за год” — такім было галоўнае і адзінае пытанне, вынесенае на пазачарговае пасяджэнне райвыканкама, якое прайшло ў чацвер пад началам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча з удзелам першага намесніка старшыні аблвыканкама, старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алега Чыкіды.

Начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Міхалёў азнаёміў з вынікамі работы АПК за студзень-верасень, дэталёва спыніўшыся на жывёлагадоўлі. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці склаў 100,1% да аналагічнага леташняга перыяду пры заданні 105,4. Менш за 100% атрымана валавой прадукцыі ў калгасах “Новы шлях”, “Бярэзіна”, “Каўгарскі” — 87,8%, 91,2 і 92,2 адпаведна. У цэлым па раёне атрымана 24246 тон малака — 96,9% да мінулагодняга. Заданне забяспечана на 91,1%. Справіліся з ім толькі ў СВК “Калгас “Лапічы” — 107,8%. Найменшае ж яго выкананне ў філіяле “Белшына-агра”  ААТ “Белшына” — 82,9%, калгасах “Каўгарскі” — 89,3, “Новы шлях” — 90,5. Заданне па рэалізацыі малака на ўзроўні 88,5%. Горш за ўсіх у гэтым плане спрацавалі “Каўгарскі” — 79,6%, “Карытнае”  —  83,1, філіял “Белшына-агра” — 83,5.

Планы па вытворчасці буйной рагатай жывёлы адпавядаюць 91,2%. Самыя нізкія паказчыкі ў “Бярэзіны” — 73,4% і філіяле “Белшына-агра” — 83,6.

Сярод неспрыяльных прычын — недастатковая работа па выкарыстанні спецыяльных кармоў, асабліва ў дачыненні маладняку, нізкая вытворчая дысцыпліна. А гэта “нюанс”,  які  можа знізіць эфектыўнасць любой справы.

Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў раёне зараз 23811 галоў — на 795 менш, чым было ў мінулым годзе. Найбольшае зніжэнне дапушчана ў “Новым шляху” — 304, філіяле “Белшына-агра” — 288, “Карытным” — 118. Атрымана 6021 галава прыплоду, што таксама на 262 менш, чым летась.

Ці магчыма пераадолець дапушчанае адставанне? Канечне, за тры месяцы цалкам становішча не паправіш. А вось змяніць сітуацыю можна і абавязкова трэба. Таму перад сельгаспрадпрыемствамі пастаўлена задача
павялічыць вытворчасць прадукцыі за кошт росту прадукцыйнасці і пагалоўя БРЖ. Скараціўшы невытворчае выбыццё жывёлы, на 1 студзеня ў
сельгаспрадпрыемствах павінна  налічвацца 24800 галоў, у тым ліку кароў — 7850. Гэта стане плюсам да ранейшага ўзроўню ў 3,4 і 6,8% адпаведна. Згодна з тэхналагічным рэгламентам, бліжэйшым часам плануецца забяспечыць сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы не менш за 650 грамаў, што дазволіць у агульным у апошнім квартале мець прыбаўку ў 917 тон.

Натуральна, заслухалі  і  некаторых  кіраўнікоў і спецыялістаў. Крыўдна, што выразныя шляхі паляпшэння сітуацыі бачаць не ўсе. “Такое ўражанне, што асобныя адносяцца да сваіх гаспадарак і работы абыякава, — падводзячы вынікі, падкрэсліў старшыня аблсельгасхарчу Алег Чыкіда. — Пры такім раскладзе да добрых вынікаў далёка”.

Што ж, для выпраўлення сітуацыі дадзены канкрэтныя тэрміны...