На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Ачышчэнне вадой

22 января 2013

Запрашэнне прыняць удзел у Вадохрышчы на пляжы Асіповіцкага вадасховішча знайшло водгук у немалой колькасці землякоў: у вадасвятным малебне прыняло ўдзел да 200 чалавек.
Зразумела, адважыліся пакупацца ў асвечаным айцом Васіліем Белавусам вадаёме далёка не ўсе, аднак каля 50 удзельнікаў, у ліку якіх было і дзве жанчыны, змылі грахі, тройчы акунуўшыся ў іардань.
Трэба адзначыць, што арганізацыя экстрэмальнага купання была прадумана да дробязей. Абсталяваны месцы для пераапранання, усіх прысутных частавалі гарачай гарбатай ваеннаслужачыя Асіповіцкага гарнізона, ды і крыжападобная палонка адпавядала ўсім стандартам бяспекі — патрапіць у яе выпадкова не было ніякай магчымасці.
Па словах супрацоўнікаў выратавальнай станцыі, самыя першыя з жадаючых прыняць удзел у прыгожым хрысціянскім абрадзе з’явіліся на гарадскім пляжы ледзь не з вечара пятніцы, а апошнія — каля 18 гадзін у суботу.
Малебны на вадаёмах таксама прайшлі ў Дараганаве, Свіслачы, Ялізаве, Красным і Лапічах.