На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Аддаючы, становімся багацейшымі

6 февраля 2014

33 настаўнікі са школ горада і раёна і 10 выхавальнікаў  дашкольных устаноў прынялі ўдзел у раённым конкурсе прафесійнага майстэрства "Настаўнік года". Справа была не аднаго дня, патрабавала нямала намаганняў, таму і дазволіла кожнаму ўдзельніку рознабакова праявіць свае педагагічныя якасці. Спачатку трэба было прадставіць абагульненне вопыту. I хоць усе работы былі дастойныя, аднак журы шляхам дэталёвага аналізу выдзеліла 12 настаўнікаў і 4 выхавальнікаў. Паўфіналісты рыхтавалі відэазаняткі і праводзілі ў незнаёмым класе ўрок. Фінальным акордам і іспытам сталі майстар-класы.

I вось — 5 лідараў. Камусьці з іх — а, можа, і ўсім? — яшчэ давядзецца абараняць гонар Асіповіччыны на абласным этапе — гэта стане вядома па выніках адбору ў Магілёве. У любым выпадку фіналісты — ужо пераможцы.

 — Што дапамагло патрапіць у лік настаўнікаў Асіповіччыны- 2014? Людміла ЦВIРКО, настаўніца англійскай мовы СШ № 2:

 — Падтрымка адміністрацыі школы, калектыву і асабіста сяброўкі і калегі Людмілы Смірновай. Разам змаглі мяне перака- наць, што ўсё атрымаецца. Прызнаюся: самым складаным сапраўды было адважыцца на ўдзел у такім няпростым першынстве. Цяпер ведаю: калі ў цябе верыць столькі людзей, то і сам пачынаеш верыць у сябе. А гэта вельмі важна!

— Ужо не першы раз удзельнічаеце ў конкурсе прафесійнага майстэрства. Відаць, справа карысная? Жанна МОЛЧАН, настаўніца фізікі гімназіі:

— Са- праўды, гэта была магчымасць яшчэ раз паглядзець на сваю педагагічную дзейнасць пад іншым вуглом, вылучыць у ёй лепшыя моманты. Аказваецца, іх не так і мала, і гэта было прыемна ўсведамляць. Ведаеце, нават пачынаеш адчуваць сябе больш упэўнена. Раю ўсім педагогам часцей аналізаваць сваю работу, беручы поспехі ў будучыню і пакідаючы няўдачы ў мінулым.

— Ці ўзнікалі ў ходзе педагагічнага спаборніцтва такія моманты, якія здзівілі?

Жанна МАЦIЕЎСКАЯ, настаўніца біялогіі гімназіі:

— Аказваецца, значна лепш у мяне атрымліваецца практычная работа, непасрэдна ўзаемадзеянне з класам, чым пісьмовае афармленне сваіх напрацовак. Яшчэ вельмі спадабалася атмасфера, якая была ў час правядзення конкурсу: адчувалася вялікая добразычлівасць як у журы да канкурсантаў, так і ва ўдзельнікаў адзін да аднаго.

— Ці можна выдзеліць складаемыя паспяховай работы настаўніка фізкультуры? Здаецца, тут прымяніць творчасць даволі складана?

 Максім МIКУЛIЧ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ясенскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-ярэдняя школа:

 — Да- сягненню добрых вынікаў, як і ў любога настаўніка, спрыяюць два моманты. Першае — любоў да абранай прафесіі. Яна закладзена маімі бацькамі-педагогамі яшчэ з дзяцінства. Другое — прафесіяналізм, які ў многім праяўляецца менавіта ва ўзаемаразуменні з вучнямі. Ну а наконт крэатыву, то яму ёсць месца на любым уроку — было б жаданне!

— Беларускі класік Кузьма Чорны гаварыў: “Кожны чалавек — гэта цэлы свет”. А калі гэты чалавек яшчэ маленькі?

Вікторыя ГЯЧ, выхавальнік ясляў-сада № 10:

— Якраз тое, чым будзе запоўнены яго свет, залежыць ад бацькоў і выхавальнікаў. Дарэчы, чым больш выхаванец пускае цябе ў гэты свой мікракосмас, тым больш зразумелым становіцца дзіця і прасцей з ім працаваць. Ну а каб хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем хадзілі ў садзік, зрабіце так, каб ім тут было цікава. У кожнага педагога свае шляхі. Здорава, што мне выпала іх паказаць на конкурсе. Гэта вельмі стымулюе і дазваляе рухацца наперад. 

 — Кожны ўдзельнік заслугоўвае шмат добрых слоў, — падзялілася ўражаннямі-меркаваннямі загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля ПАНФIЛОВIЧ. — Тым больш — пераможцы. Жанна Молчан паказала цудоўнае ўменне ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі на ўроку, Жанна Маціеўская віртуозна выкарыстоўвае інтэрактыўныя методыкі. Развівае ў сваіх выхаванцах глыбокія камунікатыўныя ўменні Людміла Цвірко, а Максім Мікуліч ужо не адзін год карыстаецца такім метадам, як відэааналіз, што падабаецца дзецям і дапамагае атрымліваць добрыя спартыўныя вынікі. Выхавальніца Вікторыя Гяч пакарыла тэатрам на фартухутрансформеры не толькі сваіх выхаванцаў, але і журы. Такімі педагогамі можна толькі ганарыцца! А конкурс якраз і дае цудоўную магчымасць раскрыцца і падзяліцца сваімі метадычнымі здабыткамі з шырокай аўдыторыяй.