На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Агляд на месцы

26 марта 2013

Выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці і правапарадку Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло ў Асіповічах 22 сакавіка і было прысвечана разгляду аднаго з надзённых аспектаў выканання Дырэктывы № 1 Прэзідэнта краіны “Аб мерах умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. А менавіта — эфектыўнасці работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па прадухіленні пажараў і дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку на тэрыторыях навучальных і дзіцячых дашкольных устаноў.
Напачатку старшыня райсавета  дэпутатаў Аляксандр Пузік азнаёміў  удзельнікаў  мерапрыемства з сацыяльна-эканамічным становішчам рэгіёна і ім быў прадэманстраваны фільм пра Асіповіччыну.
Выбар менавіта нашага раёна для вывучэння сітуацыі ў рэгіёнах быў зроблены невыпадкова: менавіта наш рэгіён сёння з’яўляецца не толькі красамоўным прыкладам станоўчага вопыту ў гэтым накірунку дзейнасці,  але  і  дакладным індыкатарам наспявання праблем,  вырашэнне якіх патрабуе пошуку прынцыпова новых падыходаў.
Два памятныя ўсім пажары, у якіх загінулі дзеці,  высокі  ўзровень аварыйнасці на дарогах рэспубліканскага значэння ніяк нельга лічыць недапрацоўкамі зацікаўленых раённых службаў.
Яны — наступствы не лепшых рыс грамадства: п’янства, недысцыплінаванасці, абыякавасці, несумленнасці... I барацьбу з гэтымі сацыяльнымі хібамі трэба пачынаць з выхавання маленькіх грамадзян.
Нельга сказаць, што Асіповіччына прымяняе нейкія прынцыпова новыя напрацоўкі, ды, па вялікім  рахунку,  гэта  і не  патрабуецца:  усе  неабходныя праграмы дастаткова дасканалыя і дзейнічаюць  даўно.  Аднак моцны бок нашых навучальных устаноў у тым, што да выканання абавязковых патрабаванняў па фарміраванні ў дзяцей вопыту бяспечнага існавання яны пады
ходзяць  творча  і,  калі можна так сказаць, “з агеньчыкам”.
У гэтым удзельнікі пастаяннай камісіі маглі пераканацца падчас наведвання  ДУА  “Асіповіцкі  дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” і “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”, дзе азнаёміліся са спецыфікай сістэмы  навучання  дзяцей па прадухіленні пажараў  і  дарожна-транспартных  здарэнняў.
Прычым, з шырокім ужываннем элементаў творчасці, гульні і самых сучасных педагагічных тэхналогій.
З  вялікім  інтарэсам успрынялі члены камісіі выступленні запрошаных спецыялістаў, сярод якіх былі начальнікі райаддзела па надзвычайных  сітуацыях  і дзяржаўтаінспекцыі Iгар Логвін і Дзмітрый Юркавец. У сваіх прамовах апошнія  зрабілі  аналіз эфектыўнасці прымаемых мер па прадухіленні гібелі людзей падчас пажараў і пры ДТЗ у раёне і выказалі шэраг канструктыўных прапаноў па каардынацыі і ўдасканаленні дзейнасці Саветаў, іншых зацікаўленых службаў.
Па словах старшыні пастаяннай камісіі аблсавета  Міхаіла  Гаравіка, пачутае  і  ўбачанае  падчас выязнога пасяджэння  ў  Асіповіцкім  раёне дало дэпутатам важную інфармацыю. Яна будзе
грунтоўна вывучана і, пасля прыняцця адпаведнага рашэння, распаўсюджана па ўсіх рэгіёнах вобласці ў выглядзе канкрэтных рэкамендацый па паляпшэнні пажарнай бяспекі і ўмацаванні дарожнай дысцыпліны.