На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Акцыя "Нашы дзеці"  ў Асіповіцкім раёне

31 декабря 2015
Спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату наведалі намеснік старшыні Пастаяннай  камісіі  па  эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Мікалай Калтуноў і адміністрацыя дахавага завода "ТэхнаНIКОЛЬ", якія ўручылі выхаванцам салодкія падарункі.
Пабывалі ў дзяцей і намеснік Генеральнага пракурора  рэспублікі Аляксандр Лашын, начальнік аддзела па нагляду за выкананнем законаў аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Дар’я Лебедзева, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента аховы МУС Алег Выдрын, намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, 
прадстаўнікі кампаніі "Данон" і кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду "Крыніца дабрыні" Iрына Тапузідзіс. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі гаджэты, цацкі, ласункі і шмат прыемных уражанняў.
У раённым Цэнтры культуры адбылося свята ёлкі з удзелам дзяцей, якія паказваюць высокія вынікі  ў  вучэбнай,  творчай і спартыўнай дзейнасці, а таксама тых, хто выхоўваецца ў мнагадзетных і няпоўных сем’ях.
Першы намеснік старшыні  райвыканкама Уладзімір Дзявойна пажадаў школьнікам яшчэ больш важкіх дасягненняў, творчых узлётаў, здароўя і дабрабыту.
Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі вясёлымі персанажамі рабяты здзейснілі падарожжа ў навагоднюю казку, пазнаёміліся з ажыўшымі Эмоцыямі і ў чарговы раз сталі відавочцамі перамогі Дабра. Радасць навагодняй сустрэчы атрымалі 206 вучняў устаноў адукацыі, яшчэ 18 школьнікаў пабывалі на абласной ёлцы.
У гімназіі прайшло раённае  свята  для  дзяцей-інвалідаў. Выхаванцаў райцэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання віншавалі мясцовыя вайскоўцы і прадстаўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ "ААБ Беларусбанк".
Не засталіся па-за ўвагай і дамы сямейнага тыпу. Напрыклад, прыёмных дзяцей сям’і Шамак наведаў дырэктар філіяла Дзяржстрах па Магілёўскай вобласці Анатоль Глаз.
Да рабят, што зараз пражываюць у Ясенскім сацыяльным прытулку, наведаліся член Пастаяннай  камісіі  Савета  Рэспублікі Нацыянальнага Сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Круцько, кіраўніцтва  лясгаса  з навагоднімі падарункамі і канцэртнай праграмай.
Яшчэ раней там пабывалі  госці  з райаддзела Следчага камітэта.
Акцыя "Нашы дзеці" доўжыцца да 10 студзеня.

"Асіповіцкі край"