На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Асіповіччына адукацыйная: самае-самае

31 августа 2015
Самая шматлікая па колькасці вучняў установа адукацыі — СШ № 1: 1 верасня за парты сядзе 990 хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку ўпершыню — 130. Сама менш дзяцей будзе наведваць Вязаўніцкі ВПК дзіцячы сад-базавая школа — 36.

Самую вялікую колькасць медалістаў выпусціла на працягу апошніх пяці гадоў гімназія — 19 юнакоў і дзяўчат.

Самы высокі бал на цэнтралізаваным тэсціраванні — 100 — сёлета атрымалі адразу тры выпускнікі СШ № 2: Паліна Пінчук — па рускай мове, Вікторыя Чаропка — па беларускай і Андрэй Жлобіч — па матэматыцы.

Сама больш настаўнікаў з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй працуе ў СШ № 1 — 28, СШ № 2 — 24 і СШ № 3 — 19.

Самы вялікі прысядзібны ўчастак мае Лапіцкая сярэдняя школа — 90 сотак. На агародзе вырошчваецца бульба, буракі, цыбуля, агуркі, памі-доры і іншая садавіна і зяленіва, што дазваляе ўжо з пачатку навучальнага года арганізаваць якаснае і разнастайнае харчаванне школьнікаў і значна знізіць яго кошт.

Сама больш сярод маладых спецыялістаў, якія сёлета прыехалі на Асіповіччыну, настаўнікаў замежных моў: 6 педагогаў з 16.

Самую вялікую колькасць электронных рэсурсаў — 365 дыскаў — мае інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр СШ № 3. Тут жа і найбольш багаты фонд дзіцячай літаратуры.

Самы дыпламаваны калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі — “Школьны тэатр”, кіраўнік — Iрына Церабільнік. Апошнім часам скарбонка дасягненняў папоўнілася перамогай на рэспуб-ліканскім конкурсе чытальнікаў і Міжнародным фестывалі “Скрыжаванні” ў Мінску.

Самых маленькіх выхаванцаў мае “Школа ранняга развіцця”, якая дзейнічае пры ЦТДіМ — сюды прыходзяць на заняткі дзеці з трох гадоў. Развіваючыя гульні, выяўленчая творчасць, харэа-графія, замежная мова дазваляюць малышам атрымліваць усебаковы рост.

Самыя папулярныя школьныя газеты — “Школьныя весткі” (СШ № 3), “Школьная краіна” (СШ № 1), “Гімназічны экспрэс” (гімназія).


Газета "Асіповіцкі край"