На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Асіповіцкі Міжнародны марафон прайшоў 2 красавіка

5 апреля 2016
Красавік у Асіповічах зноў пачаўся з традыцыйнага масавага забегу: у суботу спартсменаў сустракаў XXXIV Міжнародны марафон, прысвечаны 72-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала М.П.Каралёва.
На гэты раз на цэнтральнай плошчы сабралася больш за 750 бегуноў, у тым ліку — паўтысячы школьнікаў.
Традыцыйна першымі стартавалі стаеры — ім трэба было прабегчы 42 кіламетры 195 метраў і 15 км. Разам з імі на 3 км рушылі ветэраны, а апошнімі па чарзе выйшлі вучні 6-8 і 9-11 класаў — для іх дыстанцыя саставіла 2 км.
А каб гледачы не сумавалі паміж стартамі і фінішамі, для ўсіх прысутных выступалі мясцовыя артысты.
Першымі выявілі пераможцаў менавіта ў самым буйным па колькасці ўдзельнікаў забегу. У малодшай узроставай групе сярод хлопцаў тройка прызёраў выглядае так: Антон Зінкевіч (СШ № 3), Iлля Папкоў (СШ № 2) і Васіль Патрын (гімназія). Дзяўчынкі падзялілі п’едэстал гонару наступным чынам: першай прыбегла Кацярына Смалоўская (Ясень), следам — Аляксандра Паланевіч  (Вяззе)  і  Зарына  Рахімава  (СШ № 4). Сярод старшакласнікаў вызначыліся Ягор Пасекаў (СШ № 4), Мікіта Макарчык (СШ № 1) і Аляксандр Слука (СШ № 1), Аляксандра Булавацкая (Свіслач),  Лізавета  Аўсянік  (Цэль)  і Анастасія Ларыёнава (СШ № 3), якія заваявалі адпаведна “золата”, “срэбра” і “бронзу”.
3 кіламетры вырашылі пераадолець 6 чалавек ва ўзросце каля 80 гадоў, сярод якіх 2 жанчыны. Асіповічы прадстаўляў Барыс Ліпскі, які фінішаваў трэцім (23 хвіліны 30 секунд). Першым жа стаў 81-гадовы мінчанін Уладзімір Сідаровіч (21:42).
На дыстанцыю 15 км “замахнуліся” 111 чалавек, сярод якіх усяго адзін прадстаўнік нашага горада — 23-гадовая зацятая спартсменка, педагог дадатковай адукацыі Аніта Лебедзева. У сваёй узроставай групе дзяўчына стала восьмай з вынікам 1:22:29. Дарэчы, усяго 15 км беглі 32 жанчыны, адна з іх — госця з г. Дзмітрава (Расія) Таццяна Свірыдава.
I, нарэшце, марафонцы, якія беглі аж да вёскі Знаменка, што за Ліпенем, і назад. Сёлета праверыць свае сілы вызваліся  48  бегуноў  (летась  —  59),  з якіх 5 прадстаўніц прыгожага полу. Было і 7 спартсменаў-расіян з такіх гарадоў, як Калінінград,  Твер,  Таржок,  Перасвет, Вышні Валачок. За Асіповічы традыцыйна выступалі Таццяна Гурская і Дзмітрый Васіленка. Першая стала пераможцай у сваёй узроставай групе: прабегла 42 км 195 м за 3:29:32, а Дзмітрый заняў 4 месца (3:19:36). Абсалютны ж пераможца марафону, як і ў мінулым годзе, — жыхар Беразіно Генадзь Жаўронак: ён прабег дыстанцыю за 2:37:09.

"Асіповіцкі край"