На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Асвячэнне кулічоў

30 апреля 2013

Узнёслы настрой панаваў учора на РДУВП  “Асіповіцкі хлебазавод”: напярэдадні Вялікадня тут адбылося традыцыйнае асвячэнне кулічоў. Благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус таксама блаславіў хлебапёкаў на працу “са светлай радасцю ў сэрцы”.
“Вербны”, “Зорны”, “Вясновая раніца”, “Чараўніца” — велікодных кексаў сёлета будзе выпушчана каля 25 тысяч штук. Усе яны вагою па 400 грамаў. Варта асобна сказаць пра “Графскі”, які летась найбольш палюбіўся землякам. Гэты выраб акрамя адметнага складу — у цеста дабаўляюцца не толькі разынкі, але і цукаты — мае і асаблівае аздабленне.
Наогул жа для ўпрыгожвання святочнай прадукцыі  выкарыстоўваецца  шакаладная  глазура, цукровая памадка, рознакаляровыя пасыпкі. Упакоўка — не толькі поліэтыленавая плёнка, але і папяровыя формы, пакеты з тэматычнымі малюнкамі. Тэрмін захавання ўпакаваных вырабаў — 12 сутак.
Для вытворчасці кулічоў бяруцца толькі натуральныя інгрэдыенты самай высокай якасці.
Не дзіва, што яны могуць заняць дастойнае месца на святочным стале і выдатна падыдуць у якасці падарунка для сяброў і родных.
Святочную прадукцыю можна набыць не толькі ў прадуктовых крамах Асіповіччыны: 3 мая будзе  арганізаваны  выязны  гандаль  на  гарадской плошчы імя Леніна.