На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Без памяці няма будучыні

16 апреля 2013

18 красавіка - Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарчных месцаў

Устаноўлены ён 30 гадоў таму. Для чаго? Каб людзі не забываліся пра мінулае і адносіліся да ўсяго, што звязана са спадчынай, з павагай. Думаецца, што кожны з нас гэта добра разумее. I
першае, што робіць дзеля памяці сваіх продкаў, — беражліва захоўвае месцы іх апошняга спачыну. Дарэчы, зараз якраз тая самая пара, каб прывесці іх у належны стан. Але, на жаль, некаторыя нікім не даглядаюцца. У большасці выпадкаў гэтыя абавязкі ўзялі  на  сябе  работнікі “Райсэрвіса”, некаторыя  могілкі прыбіраюцца людзьмі, якія не могуць раўнадушна глядзець на беспарадак, калі праходзяць міма...
Яшчэ са школьнай парты многім вядома добрая традыцыя, калі класы былі замацаваны за  канкрэтным  помнікам, устаноўленым загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай, і на працягу года не адзін раз туды наведваліся, каб навесці  парадак.  Зараз таксама большасць месцаў ваенных пахаванняў, размешчаных у сельскай мясцовасці, даглядаецца школьнікамі. I гэта правільна: у
падрастаючага пакалення выхоўваюцца пачуццё патрыятызму, паважлівыя адносіны да нашай гісторыі і культуры.
Аховай помнікаў і культурнай спадчыны займаюцца і сельскія Саветы, якія разам з аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама пастаянна сочаць за тым, каб усе памятныя месцы
былі добраўпарадкаваны. Па словах галоўнага спецыяліста  аддзела Жанны Сандрас, усяго пашпартызавана 184 воінскія  захаванні,  мемарыяльныя пліты і помнікі. У мінулым годзе,  напрыклад,  на  рамонт некаторых пайшло больш за 89 мільёнаў рублёў.  Напрыклад, Градзянскім сельсаветам было выдзелена звыш 16 мільёнаў на рэканструкцыю  мемарыяла
“Рассоха”, а Дараганаўскі прывёў у належны стан усе воінскія пахаванні, на што спатрэбілася 13 мільёнаў. У Лапіцкім сельсавеце на гэтыя  мэты  пайшло 19 мільёнаў, у Карытным — 8.
Не пакідае работу па рэканструкцыі помнікаў і раённы фонд Міру, які штогод выдзяляе грошы на гэтыя мэты. Мінулы не стаў выключэннем: 5 мільёнаў пайшло на рэканструкцыю помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля в. Цяплухі. Сёлета фонд Міру плануе працягнуць там рамонтныя работы, куды накіруе 24 мільёны.
Акрамя помнікаў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі, у раёне існуюць  археалагічныя, гістарычныя і экалагічныя. Больш сотні значыцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, які зацверджаны Міністэрствам культуры. 99 адносяцца да археалагічных, 7 — брацкія магілы гадоў Вялікай Айчыннай, размешчаныя ва ўрочышчы Рассоха, вёсках Свіслач і Верайцы, пасёлках Ялізава і Татарка. Зусім нядаўна спіс папоўніўся яшчэ адным аб’ектам — афіцыйны статус гісторыка-культурнага помніка нададзены дому, які быў пабудаваны ў 1911 годзе ў мястэчку Свіслач. Вядомы ён пад назвай “Дом Яцко”, і яго наперадзе чакае рэстаўрацыя. Безумоўна,  забяспечыць дзяржаўную падтрымку ўсім помнікам, размешчаным на тэрыторыі  раёна,  складана. Як падаецца, тут важна, каб справай аховы гістарычных і памятных месцаў займаліся не толькі дзяржаўныя органы, але і прыватныя прадпрымальнікі, а таксама тыя,
хто неабыякава ставіцца да пытанняў гістарычнай і культурнай спадчыны. Такія станоўчыя прыклады ў раёне ёсць. Далучайцеся!