На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Білетныя навацыі

22 января 2013

З 1 студзеня змяніліся правілы пасажырскіх перавозак на чыгунцы. Сэнс найбольш істотных для землякоў транспартных навацый тлумачыць загадчык білетнай касы станцыі Асіповічы Галіна КАМЕЙКА:
 — Скараціўся тэрмін дзеяння білетаў на праезд “туды і назад” у дызель- і электрацягніках — па сучаснай класіфікацыі, паяздах гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа. Калі раней білетам “туды і назад” фактычна можна было карыстацца на працягу двух сутак, то зараз тэрмін дзеяння разавых праязных дакументаў мае дакладныя межы: да дзвюх гадзін наступных ад даты продажу сутак.
Кошт абанементнага білета на прад’яўляльніка і імяннога льготнага білета сёння вызначаецца з разліку 18 паездак “туды” і столькі ж назад, білета выхаднога дня — 8 паездак у абодва бакі.
Па білетах, набытых для праезду ў гарадскіх электрацягніках, дазволена ездзіць і ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа — у межах азначанага ў праязным дакуменце тарыфнага пояса.
Знаходжанне ў вагонах веласіпедаў і дамашняй жывёлы абмежавана месцамі, якія азначаны спецыяльнымі піктаграмамі.
Скасаваны скідкі для бацькоў з дзецьмі і для перавозкі груп вучняў, якія раней дзейнічалі ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 красавіка. Пасажыр, які вязе дзіцё ва ўзросце да 10 гадоў, абавязаны мець дакумент, які пацвярджае ўзрост непаўналетняга.
Забаронена таксама курэнне ва ўсіх цягніках, акрамя паяздоў міжнародных зносін.