На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Будаўніцтва ферм не спыняецца

29 января 2013

Нягледзячы на зімовыя маразы, работы па рэканструкцыі ферм у сельгаспрадпрыемствах раёна працягваюцца. Найбольш высокімі тэмпамі яны ідуць у тых гаспадарках, якім была адкрыта крэдытная лінія ААТ “Белаграпрамбанк”: калгасах “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Інфармацыя аб ходзе будаўніцтва ў гэтых сельгаспрадпрыемствах ужо не раз размяшчалася на старонках “раёнкі”, а ў лідарах стабільна значыцца “Авангард”, дзе работы вядзе УКП ЖКГ.
Што ў тых сельгаскааператывах, якім крэдыты не былі выдзелены? Як паведамілі ў нашым УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, у СВК “Калгас “Бярэзіна” ўжо зманціраваны каркас і дастаўлены металапрофіль на кароўнік, зроблена 80% прагонаў пад дах, забетаніравана тры чвэрці падлогі. Цалкам заліты падмурак пад даільна-малочны блок, зараз вядзецца мантаж яго каркаса, для чаго завезены паўрамы і палова сценавых панэляў. На ранейшым узроўні будоўля ў калгасе імя Чарняхоў-скага і “Чырвоным ударніку”: зманціраваны каркасы кароўнікаў з панэлямі, ёсць падмуркі пад паўрамы даільна-малочных блокаў. У першай гаспадарцы прагоны пад дах зроблены на 85, у другой — на 10%. У СВК “Калгас “Лапі-чы” цяпер устанаўліваецца светапразрысты ліхтар на даху кароўніка, набыты металапрофіль для накрыцця гэтага памяшкання, а вось пра даільна-малочны блок гаварыць яшчэ рана. Апошнюю пазіцыю ў будаўнічым “рэйтынгу” па-ранейшаму займае “Ясень” — тут пакуль гатовы толькі падмурак і сабрана некалькі каркасаў для мантажу кароўніка.
Рэканструкцыя малочнатаварных ферм — пастаянны клопат не толькі для гаспадарак і будпрадпрыемстваў, якія задзейнічаны ў гэтай маштабнай справе, але і для кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч рэгулярна бывае на пляцоўках, дзе ўзводзяцца новыя сельгасаб’екты: неабходна валодаць усёй інфармацыяй, каб пры неабходнасці своечасова дасканала дапамагаць вырашаць узнікаючыя праблемы.