На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Чаргі на паліва няма

28 октября 2013

За жнівень-верасень Асіповіцкім райпалівазбытам рэалізавана насельніцтву 484,2 тоны брыкету і 240,9 кубаметра дроў; арганізацыям — 182,6 і 36,9 аналагічна. У кастрычніку актыўнасць жыхароў значна вырасла: імі ўжо закуплена 409,6 тоны брыкету і 175,4 кубічных метра дроў. Нягледзячы на актыўнасць спажыўцоў, у чарзе за палівам стаяць не прыходзіцца. Трэба проста заключыць дамову куплі-продажу, і на працягу 30 рабочых дзён (для льготнікаў — 15) гатовую прадукцыю прывязуць па ўказаным заказчыкам адрасе. Пакупнік можа забраць паліва і сваім транспартам.