На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Час не толькі ўпэўненых, але і прадбачлівых

26 апреля 2013

Мабыць, памыляюцца тыя, хто баіцца распачынаць новую справу ў панядзелак — якраз арганізаваны старт тыдня можа  даць  добры плён. У гэтым і пераканаліся  жыхары Асіповічаў, якія ў абедзенны перапынак 22 красавіка зазірнулі ў папулярную гандлёвую кропку “Сіці-Мол”, дзе і сталі сведкамі адкрыцця ў магазіне фірмавага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom. А не заўважыць гэтай падзеі было нельга: гірлянды са шматлікіх жоўтых шароў — суцэльны пазітыў і  колер  кампаніі!  — стварылі святочны антураж і сведчылі, што тут адбываецца ўрачыстасць.
Рэдызайн  офіса  адбываўся на працягу месяца. Дарэчы, нават у час перарэканструявання функцыянаванне цэнтра не спынялася, для зручнасці кліентаў на тэрыторыі гандлёвага комплексу было арганізавана часовае рабочае  месца.  Асіповіцкі цэнтр продажу velcom — 48-мы ў рэспубліцы ў новым афармленні. Калі ж браць нашу вобласць, то некалькі аналагічных ёсць у Магілёве і Бабруйску. Што ж, свежыя павевы і да Асіповічаў даходзяць хутка.
"Гэта не проста новы дызайн, гэта — іншая канцэпцыя, — падзяліўся  сваім  меркаваннем кіраўнік службы рознічнага продажу рэгіёна “Усход” Аляксандр Хайцын, — і была яна распрацавана ў Аўстрыі. Крэатыўны падыход у афармленні памяшкання дазваляе па-іншаму арганізаваць работу. Шырокія магчымасці прадстаўляе пакупнікам адкрытая вітрына, дзе прэзентуюцца  тэхнічныя навінкі. Пры жаданні можна самастойна “зрабіць прымерку” тэлефона, паглядзець, якiмi функцыямі ён аздоблены,  якiя  праграмы ў ім усталяваны".
У абноўленым цэнтры прадстаўлены шырокі мадэльны рад апаратаў — на любы густ і кашалёк. Увагу наведвальніка абавязкова прыцягне смартфон ZTEV790, які можна ўзяць у растэрміноўку  на  18 месяцаў без першага ўзносу. Пакупнік, які ўмее аналізаваць, адразу зразумее сваю выгаду: растэрміноўка — гэта не крэдыт. Ды і хіба не зручная камбінацыя “карыстаешся  сёння,  а плаціш — заўтра”? Сын або дачка даўно ўжо просяць набыць планшэт? Аказваецца, для ажыццяўлення  іх  мары  трэба  толькі  399  тысяч рублёў — і Lenovo Idea Pad у вас дома. А астатнюю суму будзеце выплачваць па 129 тысяч у месяц. Па цяперашніх часах гэта, канечне, не грошы.
Адрозніваецца “сонечны” офіс і дамашняй утульнасцю. Тут не толькі можна спакойна выбраць тэхнічную навінку або проста надзейнага мабільнага памочніка, але і папоўніць баланс тэлефоннага рахунку і нават крыху  падзарадзіць мабільнік, калі раптам здарылася такая неспадзяванка. Карацей, усё прадугледжана для зручнасці карыстальнікаў. I нельга сказаць, што асіпаўчане не цэняць добрых адносін кампаніі: мабільны аператар velcom у нас карыстаецца заслужанай папулярнасцю.