На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Да канца года часу ўсё менш

18 октября 2013

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 16 кастрычніка з актыўным удзелам першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда краіны Васіля Дземідовіча і старшыні гассуда Магілёўскай вобласці Віктара Багуслаўскага, галоўнымі пытаннямі сталі два: вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна і выкананне бюджэту за студзень-верасень. Даклады па іх зрабілі адпаведна начальнікі аддзелаў райвыканкама — эканомікі і фінансавага Алена Грунтова і Ларыса Белая.

Многія паказчыкі сведчаць, што ў рэгіёне добра разумеюць пастаўленыя задачы і прыкладаюць нямала сіл для іх выканання. За паўгоддзе, напрыклад, прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $13,9 млн. пры гадавым заданні $6 мільёнаў. Выканана заданне па росту зарплаты, зацверджаны нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці. Тэмп росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за студзень-жнівень склаў 121,1% да такога ж леташняга перыяду пры прагнозе 107%. Маем нармальныя лічбы па энергазберажэнні, рост рэнтабельнасці продажаў, створана 562 рабочыя месцы і 50 камерцыйных арганізацый пры гадавым заданні адпаведна 670 і 35, у гаспадарчы абарот уцягнута ўжо 7 аб’ектаў нерухомасці — 46,7%, забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржсацстандартаў па абслугоўванні насельніцтва і г.д. Уласныя даходы склалі 60,9% аб’ёму паступіўшых даходаў

Што тычыцца бюджэту, то па даходах ён выкананы на 71,6% ад гадавога і на 102,1% ад плана на студзень-верасень. Забяспечана выкананне плана па ўсіх даходных крыніцах раённага і бюджэтаў сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды ў нас няма.

Можна і далей прыводзіць розныя лічбы, якія сведчаць пра належную працу па шэрагу накірункаў, але члены выканкама, як звычайна, больш увагі сканцэнтравалі на пытаннях, дзе ў нас пакуль далёка не ўсё гладка. Напрыклад, не дасягнуты прагназуемыя на год тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг. Менш запланаванага здадзена ў эксплуатацыю жылля. Адстаём з тэмпам росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі: заданне 9 месяцаў не выканалі 10 з 11 сельгаспрадпрыемстваў. Рэнтабельнасць продажаў тут таксама не на вышыні. Не забяспечана выкананне даведзенага задання па росту аб’ёму рознічнага тавараабароту філіялам ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” і райпа. Менш запланаванага прыраслі па гандлёвых плошчах. Сістэматычна не вытрымліваюць устаноўленыя тэрміны выплаты зарплаты СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, шэраг калгасаў. Шклозаводцы, вагонабудаўнікі і ЗППУП “Парфумерна- касметычная фабрыка “Сонца” атрымалі страты ў памеры 64,12 млрд. рублёў. Камбінат бытабслугоўвання не выканаў кантралюемыя паказчыкі бізнеспланаў развіцця за I паўгоддзе і г.д.

На пасяджэнні райвыканкама першыя асобы шклозавода, філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ўздымаліся з тлумачэннямі адставання па шэрагу паказчыкаў, але за трыбуну маглі быць запрошаны і многія другія кіраўнікі: працаваць над чым ёсць кожнаму. Натуральна, у прынятым рашэнні вызначаны і шляхі выпраўлення недахопаў, і “ўзнагароды” асобным. А па выніках года запыт за работу будзе, безумоўна, яшчэ больш строгі.